«Мне яшчэ пашанцавала». Чытанне акторамі і акторкамі катавальных гісторый



26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр «Вясна» зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Таксама падчас мерапрымства можна будзе падпісаць з «Майстэрняй паштовак салідарнасці» лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).

Чытаць гісторыі пад музыку Эрыка Арлова-Шымкуса будуць беларускія акторы і акторкі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Дар’я Новік, Андрэй Саўчанка, Канстанцін Шульга, Юлія Шаўчук.

Дзе: Варшава, прастора «Пад жырандоляй» (Hoża 41, lok 2);
Калі: 26-га чэрвеня, збор і падпісанне лістоў палітвязням пачнецца ў 19:00, а чытанне гісторый — у 20:00.

Уваход вольны!