МНС заклікае не выпальваць сухую траву



На змену зімоваму прыйшоў вясновы пажаранебяспечны перыяд. За мінулы тыдзень у краіне адбылося 120 побытавых пажараў на якіх 18 чалавек загінула і яшчэ 9 атрымалі цяжкія траўмаванні. Ужо з канца лютага адбываецца па два-тры ўзгаранні на тыдзень у экасістэмах. Пакуль прыродныя пажары невялікія.

Ратавальнік Аляксандр Чарвякоўскі гаворыць, што самае галоўнае, каб людзі не пачалі масава выпальваць сухую расліннасць:

– Ні ў якім выпадку не падпальвайце сухую траву, ні ў якім выпадку не паліце смецце з парушэннем правілаў пажарнага рэжыму, бо гэта мае сумныя вынікі. Выпальванне сухой травы можа прывесці да таго, што агонь можа перакінуцца на будынкі, згарыць дом або гараж.

Пад асаблівы кантроль ратавальнікі бяруць сітуацыю з прыроднымі пажарамі ў памежных з Украінай раёнах.

Беларускае Радыё Рацыя