„Мой статус быў „злосны парушальнік”



Мой статус быў „злосны парушальнік”.  Былы палітычны вязень Леанід Судаленка распавёў праваабарончаму Цэнтру “Вясна” — пра зняволенне, ад’езд з Беларусі і салідарнасць.  

Праваабаронца распавёў пасля ад’езду з Беларусі, чаму прыняў такое рашэнне, як выглядала дыскрымінацыя асуджаных па палітычных артыкулах у зняволенні і чаму салідарнасць важная. „Вясна” прыводзіць словы Леаніда ў якасці маналогу.

 „… Гэта нейкія нават не сталінскія рэпрэсіі 37-га года, гэта горш. Калі да нас у лагер пачалі заязджаць за тое, што дзесьці рэпост нейкі зрабілі, ці лайк паставілі, ці расейскую тэхніку сфатагравалі ды дзесьці змясцілі ў сацыяльных сетках — і заязджаюць на буйныя тэрміны, не тры гады (як у Леаніда — Заўв.), а на чатыры, пяць, сем гадоў. Гэта жахліва было, і я разумеў, што з правамі чалавека ў краіне проста поўная катастрофа”, – адзначае Леанід Судаленка.

Беларускае Радыё Рацыя