МУС дадало ў «спіс экстрэмістаў» 66 чалавек, у тым ліку Паўла Белавуса і Анджэя Пачобута



23 чэрвеня МУС Беларусі дадало яшчэ 66 чалавек у «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Пра гэта паведамляе Праваабарончы Цэнтр «Вясна».

Сярод асобаў, якіх дадалі ў «спіс экстрэмістаў» — палітвязні журналіст Анджэй Пачобут, заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус, арт-мэнаджар Уладзімір Булаўскі, евангельскі вернік Віталь Прынеслік і ягоная жонка Лізавета Прынеслік, адвакат Віталь Брагінец, дзіцячы трэнэр па футболе Алег Швайко ды іншыя.

Усяго ў спісе, «датычных да экстрэмізму» цяпер фігуруе 2967 прозвішчаў.