Муж Паліны Шарэнды-Панасюк распавёў, што з ёй адбываецца ў калоніі
Больш месяца родныя і адвакат шукалі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк.

А яе тым часам у межах гэтага тэрміну катавалі 20 содняў умовамі СІЗА ў жаночай папраўчай калоніі №24 для жанчын-рэцыдывістак, што здзейснілі цяжкае злачынства – забойства альбо распаўсюд наркотыкаў, кажа муж Паліны Андрэй Шарэнда:
– Самае крыўднае што высветлілася – Паліна ў сваім лісце напісала, што фактычна, яна ўжо ў калоніі нумар 24 і знаходзіцца там больш месяца. Таксама ў лісце піша, што ў самой зоне яна знаходзіцца толькі 2 дні. То бок адразу пасля прыезду яна была змешчаная ў ШІЗА. Праз увесь месяц яе змясцілі туды 2 разы, і агулам яна правяла там 20 сутак. Гэта паказвае, што ціск на яе не скончыўся, а толькі ўзмацніўся.
Цалкам размову слухайце ніжэй:
За апошні год Паліна правяла 200 дзён у карцары і СІЗА. Яе жыццю існуе прамая пагроза. «Зарэчанская» калонія №24 вядома вельмі жорсткімі ўмовамі. Цяжкім бытам у тым ліку. У атрадах няма гарачай вады. Баня адзін раз на тыдзень, калі да цябе няма прэтэнзій з боку адміністрацыі. Інтэрнэт цягне дрэнна. Апошні лёгкі рамонт быў у 90-я гады.
Беларускае Радыё Рацыя