Мужа палітзняволенай Крысціны Чаранковай пасадзілі на 15 сутак
Мужа палітзняволенай Крысціны Чаранковай пасадзілі на 15 сутак, паведамляе „Вясна”.

Фёдар Чаранкоў быў затрыманы 22 сакавіка пасля вобшуку. Сілавікі выламалі дзверы ў кватэру і разграмілі яе. Стала вядома, што ён арыштаваны на 15 сутак. Пакуль невядома, калі адбыўся суд і па якім артыкуле.
Саму Крысціну асудзілі на 2,5 гады пазбаўлення волі за допісы ў Instagram аб міліцыянтах – дзяўчыну абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці. У судзе Чаранкова патлумачыла, што ў жніўні 2020 года супрацоўнікі міліцыі затрымалі бацькоў яе мужа і збілі іх. Менавіта таму яна стала негатыўна ставіцца да сілавікоў.