Мужчыну асудзілі на два гады калоніі па двух дыфамацыйных артыкулах



Мужчыну асудзілі на два гады калоніі па двух дыфамацыйных артыкулах.

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 31 сакавіка асудзілі Аляксандра Тучкова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Крашкіна прызначыла Аляксандру два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у красавіку 2021 года пакінуў абразлівыя каментары ў бок Лукашэнкі і старшыні КДБ Івана Церцеля.