Мужчыну асудзілі на год калоніі за інтэрнэт-каментар у бок міністра МУС



У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні асудзілі Аляксандра Баравіка паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Аляксандру адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў, па меркаванні суда, абразлівы каментар у Тэлеграме ў бок міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і намесніка начальніка УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, начальніка крымінальнай міліцыі Уладзіміра Кубракова.

Вядома, што мужчына мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця і працуе сталяром-станочнікам.

spring96.org