Мужчыну прысудзілі паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі



У судзе Слонімскага раёна 10 лістапада асудзілі Дзяніса Воўчака паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Ярмолік.

2 жніўня ў праўлядных тэлеграм-каналах з’явілася „пакаяльнае” відэа, у якім Дзяніса абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстных акцыях у Мінску, а таксама ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразе Лукашэнкі.