Музыка Ігар Банцэр засуджаны да новых 15 сутак арышту
22 жніўня ў Цэнтральным судзе Менска прайшоў другі судовы працэс над Ігарам Банцэрам па артыкуле 19.11 КаАП „Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць”.

Ігар Банцэр меў выйсці на волю 19 жніўня пасля 15-ці сутак арышту. Але стала вядома, што яго перазатрымалі ў дзень вызвалення па новай адміністрацыйнай справе. Выходныя ён правёў у ЦІПе ў чаканні чарговага суда.