Музыкаў з гурта Litesound затрымалі разам з бацькамі



Музыкаў з гурта Litesound затрымалі разам з бацькамі. Раней было вядома толькі пра затрыманне Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, але, па дадзеных @by_culture, разам з імі за краты трапілі і маці Вольга і бацька Юрый.

На ўсіх завялі крымінальныя справы па артыкуле 342 „Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. У іх знайшлі сямейнае фота з аднаго з мірных нядзельных маршаў 2020-га.

У ІЧУ ў Юрыя Каракіна адбыўся інсульт, цяпер ён дома. Астатнія члены сям’і ўтрымліваюцца ў СІЗА на Валадарскага. Мяркуецца, што суд над усімі чатырма адбудзецца напрыканцы студзеня.