На аўкцыён выставілі будынак, дзе месцілася „Польска Мацеж Школьна”
У Гародні на аўкцыён выставілі будынак, у якім раней размяшчалася „Польская Мацеж Школьна”.

У сувязі з ліквідацыяй грамадскай арганізацыі аўкцыён адбудзецца 3 лютага. Адміністрацыйны будынак 2011 года пабудовы агульнай плошчай 1053 кв.м.
Плошча зямельнага вучастка, на якім размешчаны будынак, складае амаль 12 сотак. Трохпавярховы будынак адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння знаходзіцца ў выдатным стане – яго можна ацаніць па фота, прымацаваным да лота на электроннай гандлёвай пляцоўцы bankrottorg.by.
Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры Гародні па адрасе: вул. Гараднічанская, 40.
Пачатковы кошт таргоў 2 мільёны 129 тысяч 644 рублі. Паведамляе блог s13 на дадзены момант не зарэгістравана ніводнага ўдзельніка дадзенага аўкцыёну. Па ўмовах таргоў, будынак можа быць прададзены адзінаму ўдзельніку, які падаў заяву на ўдзел у таргах, пры яго згодзе, па пачатковай цане, павялічанай на пяць працэнтаў.
„Польская Мацеж Школьна” – была адной з найстарэйшых польскіх арганізацый у Беларусі, якая працавала з 1995 года. З 2011 года ў яе з’явіўся ўласны будынак у цэнтры Гародні. Пры арганізацыі дзейнічаў грамадскі ліцэй па вывучэнні польскай мовы, гісторыі і культуры, які лічыўся найбуйнейшай у свеце польскай грамадскай школай па колькасці навучэнцаў.