На Берасцейшчыне актывізацыя кампаніі па вакцынацыі супраць COVID-19



На Берасцейшчыне абасное Упраўленне па ахове здароўя заявіла пра актывізацыю ў вобласці кампаніі па вакцынацыі супраць COVID-19. Гэта абумоўлена тым, што нягледзячы на зніжэнне агрэсіўнасці віруса – ён яшчэ застаецца нашай паўсядзённасцю і ўвосень можа прынесці непрыемныя сюрпрызы. Такую рызыку не адмаўляюць і ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Ілюстрацыйнае фота

Па словах лекара-лабаранта Вадзіма Садоўскага, трэба не забывацца і на тое, што ў некаторых краінах вірус дагэтуль досыць актыўны:

– Заклікаю ўсіх працягваць вакцынацыю, перыядычныя хвалі захворванне ковідам рэгіструюцца ў тых ці іншых краінах. Улічваючы, што ідзе перамяшчэнне людзей за межы краіны, хоць крыху і знізілася, варыянты заносу і інфікавання існуюць. Абараніць скбя і блізкіх гэта я лічу абавязак кожнага разважнага чалавека.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 26 ліпеня ў краіне звыш 6 мільёнаў 600 тысячаў чалавек паставілі сябе антыкавідную прышчэпку, з якіх звыш 4 мільёнаў кожныя паўгады з’яўляюцца на рэвакцынацыю.

Беларускае Радыё Рацыя, эксперт