На Берасцейшчыне чарговы „экстрэміст” – Юры Касцюк



484 – столькі „экстрэмістаў” налічваецца сёння на Берасцейшчыне. Да спісу за апошні тыдзень быў дадазены чарговы абвінавачваемы па крымінальнай палітычна матываванай справе – Юры Касцюк.

Жыхар Берасця Юры Касцюк быў асуджаны па такіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь як артыкул 370 або „Здзек з дзяржаўных сімвалаў” і артыкул 361-4 або „Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. Прысуджана чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Адметна тое, што спачатку палітвязню быў прысуджаны адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Але пасля адбыўся суд па замене пакарання на больш строгае. Першапачаткова Юры Касцюк цалкам адбыў пакаранне і ў студзені 2022 быў вызвалены. А ў лютым таго ж года палітвязня ізноў затрымалі.

Як адзначаюць праваабаронцы, падчас апошняга затрымання быў моцна збіты, было падазрэнні на зламаныя рэбры. Справа дайшла да Вярхоўнага суда, але прысуд зменены не быў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя