На Берасцейшчыне ідзе зверка спісаў ваеннаабавязаных



У Бярозе – раённым гарадку на Берасцейшчыне – раптоўна сталі «звяраць» спісы ваеннаабавязаных. Людзі не памятаюць, калі такая зверка была за апошнія 30 гадоў.

А тут сталі выклікаць позвамі нават тых, хто быў нягодны да службы ў мірны час, а таксама гвалтоўна звольненых з арміі афіцэраў, – кажа адзін з такіх афіцэраў:

Маці пазваніла ў ваенкамат. Яны пытаюцца, дзе я і як. Яны дазнацца ў яе хочуць, дзе я. На 7 снежня даслалі пазву. Я сказаў, нікуды не хадзі, нічога не падпісвай. Нібыта ўдакладняюць дадзеныя. Я сказаў, няхай яны ўдакладняюць дадзеныя ў Хрэніна і ў Раўкова, а не ў цябе. Для чаго ім гэтыя дадзеныя? Калі хацеў служыць, то не далі.

Такая раптоўная «зверка» спісаў адбылася не толькі ў Бярозе, а па ўсёй Берасцейскай вобласці. І гэта нягледзячы на завярэнні Лукашэнкі, што беларуская армія не будзе ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя