На Берасцейшчыне працягваецца папаўненне спісу экстрэмісцкіх крыніц інфармацыі
На Берасцейшчыне працягваецца папаўненне спісу экстрымісцкіх крыніц інфармацыі. Суддзі Берасцейскай вобласці прызнаюць экстрымісцкімі пераважна сацыяльныя сеткі беларусаў замежжа.

Так за апошні час да пераліку ў Рэспубліканскі спіс экстрымісцкіх матэрыялаў былі дададзеныя ў сацыяльнай сетцы Аднакласнікі суполкі «1 регион. Брест и область», «Беларусь падзеi» і акаўнты «БЕЛАРУСЬ ПОЛЬША» і «Беларусь события и аналитика 1 регион». У гэтым жа шэрагу знаходзяцца тэлеграм-канал «Комітет Спротиву /// Resistance Committee», «Free Belarus Center UA», «Беларусь одной строкой» з колькасцю падпішчыкаў у кожнай ад 2 да амаль што 5 тысяч чалавек.
Да таго ж па рашэнню суддзяў Берасцейскай вобласці экстрымісцкімі цяпер з’яўляюцца тэлеграм-канал «Kłub „Lićviny”», акаунт у сацыяльнай сетцы Фэйсбук „Гомельская Весна”, ютуб-каналы „PravaVic” і „bierasciejskajaviasna”, акаўнт на Фэйсбук „Палеская вясна” і тэлеграм-каналы „Белые Халаты. News” з 16 тысячамі падпішчыкаў і „Посмотри, брехня?” з амаль што 8 тысячамі падпішчыкаў.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя