На Берасцейшчыне судовы канвеер не спыняецца



На Берасцейшчыне далей заводзяць як адміністрацыйныя, так і крымінальныя палітычна матываваныя справы. Судовы канвеер не спыняецца.

Апошняя хваля масавых затрыманняў адбылася перад Днём Волі, – распавяла праваабаронца „Вясны”.

Можна, на жаль, у чарговы раз канстатаваць, што рэпрэсіі працягваюцца і крымінальныя справы працягваюцца. Толькі за апошнія тыдні мы сутыкнуліся яшчэ з тым, што ў шмат якіх раёнах сілавікі прыходзілі да людзей, якія некалі раней былі заўважаныя на акцыях пратэсту, якія ўжо адбылі пакаранне.

Суразмоўца дадала, што з судамі і затрыманнямі асабліва пазітыўных тэндэнцый няма. Людзі выходзяць з турмаў выключна ў сувязі з адбытым тэрмінам, а да спісу палітвязняў кожны тыдзень дадаюцца новыя асобы.

Беларускае Радыё Рацыя