На дапамогу палітвязням і іх сем’ям сабралі больш за 400 тысяч еўра



Збор на палітвязняў прабіў планку ў 400 тысяч еўра!

Заданаціць можна на сайце salidarnasc.com да 23:59 сённяшняга дня.

Марафон “Нам не ўсё адно!” быў ініцыяваны прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгай Гарбуновай і яе камандай. У арганізацыі і правядзенні марафону ўдзельнічала больш за 20 незалежных СМІ, мерапрыемства транслявалася на іх ютуб-пляцоўках. Мэта – сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем’яў. Да эфіру далучаліся палітыкі, блогеры, дзеячы культуры і спорту, грамадскія актывісты.

Усе данаты збіраюцца на адзіны рахунак, адкуль размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным.

Беларускае Радыё Рацыя