На гэтым тыдні быў затрыманы Ігар Банцар
На гэтым тыдні ў Гародні быў затрыманы Ігар Банцар, суд прызначыў яму 7 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе @Grodno_grab.
-

Фота: Grodno_grab
Ігар – грамадскі і палітычны дзеяч, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Неаднаразова ўдзельнічаў у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты.
Раней пры затрыманні Уладзіміра Пруднікава сілавікі паказалі скрыншот са спісам удзельнікаў чата «Актыў Гародні» ў Facebook, у якім значыўся таксама Ігар.