На Лідскіх могілках пашкодзілі чарговы помнік польскім салдатам



Невядомыя пашкодзілі помнік салдатам Польскага войска, якія загінулі ў 1920 годзе ў Нёманскай бітве, каля вёскі Феліксава Лідскага раёна. Пра выпадак вандалізму паведамляе выданне «Glos z-nad Niemna».

Фота: glosznadniemna.pl

Помнік стаіць на брацкай магіле жаўнераў Менскага і Віленскага палкоў 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі Польскага войска. Дакладная колькасць воінаў, якія там спачываюць, невядомая.

27-28 верасня 1920 года тут адбылася бітва пад Крывавым Борам, якая стала адным з эпізодаў Нёманскай бітвы — буйнога і паспяховага контрудару Польскага войска, які фактычна завяршыў разгром Чырвонай арміі ў польска-бальшавіцкай вайне.

Беларускае Радыё Рацыя