На мяжы сталі правяраць IMEI тэлефонаў
«Наша Ніва» паведамляла пра тое, што прыкамандзіраваныя на памежныя пераходы кэдэбісты сталі правяраць ІМЕІ тэлефонаў тых, каго яны лічаць палітычна падазронымі.
-

Фота: smmplanner.com
Дзейны супрацоўнік аднаго з сілавых органаў патлумачыў логіку праверак. «Многія пры перасячэнні мяжы сталі карыстацца «чыстымі» дэвайсамі, на якіх не было месенджараў, у памяці не захоўваюцца і ніколі не захоўваліся фота– і відэаматэрыялы з акцый пратэсту, кантакты палітычна актыўных грамадзян. А асноўны тэлефон, інфармацыя на якім магла б стаць «доказам віны» для органаў, пры гэтым схаваны. І вось з гэтым спрабуюць змагацца, правяраючы ІМЕІ. Сэнс у тым, што мабільныя аператары перадаюць у органы ўсю інфармацыю, у тым ліку ІМЕІ мабільнікаў іх кліентаў. Яны бачаць гэта аўтаматычна, калі сім-карту ўстаўляюць у дэвайс і карыстаюцца ім. Па ІМЕІ можна ўбачыць, якім тэлефонам канкрэтна вы карыстаецеся, у тым ліку яго мадэль і год выпуску. Такім чынам, маючы гэтую інфармацыю, на мяжы можна лёгка праверыць, аддалі вы апарат, якім рэальна карыстаецеся, ці падсунулі пустышку.