На мяжы з Украінай аўтамабілі спыняюць вайскоўцы з аўтаматамі



Жыхары Столінскага раёна пішуць пра ўзмоцненыя патрулі ДАІ і вайскоўцаў з аўтаматамі ў раёне вёскі Беражное за 30 кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Фота: The Wall Street Journal

Сілавікі шукаюць дыверсантаў, якія атакавалі расейскі самалёт.

На ваенным аэрадроме „Мачулішчы”, які знаходзіцца паблізу Менска, напярэдадні адбылося некалькі выбухаў. Telegram-каналы пішуць, што ў 9 гадзін раніцы беспілотнікі атакавалі расейскі самалёт-наводчык А-50.

У выніку двух выбухаў пацярпелі пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, пашкоджана авіёніка і радыёлакацыйная антэна. Адказнасць за атаку на самалёт узялі на сябе беларускія партызаны.