На нядзелю аб’яўлены аранжавы ровень небяспекі
Да снегападаў з галалёдзіцай дадаўся моцны вецер, часам з дажджом. Месцамі парывы ветру могуць дасягнуць 20 метраў за секунду.
-

Фота: telegraf.news
Па словах ратавальніка Ігара Кавалёва, перадусім шквалісты вецер – гэта пагроза абрыву электраліній:
-Маніторынг сітуацыі, і ў выпадку ўзнікнення нейкіх непрыемных момантаў, яны будуць аператыўна ліквідаваныя. Наладжана праца аператыўнага штабу, які фіксуе ўсе здарэнні, звязаныя з умовамі надвор’я. Асаблівая ўвага – лініям электраперадач, бо гэта смяротна небяспечна для жыцця.
Ратавальнікі раяць, што ў такую непагадзь трэба да мінімуму звесці знаходжэнне на вуліцы, а тым больш адмовіцца ад далёкіх выездаў.
Беларускае Радыё Рацыя