На нядзелю працягнулі аранжавы ўзровень небяспекі. Таксама абяцаюць моцныя залевы



На большай частцы тэрыторыі Беларусі ў нядзелю 27 жніўня пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі пры навальніцах будуць адзначацца моцныя залевы.

Ноччу +15..+20°С, максімальная днём ад +25°С на поўначы да +32°С на поўдні краіны. У Менску ноччу і днём чакаецца навальніца і +28°С.