На Паліну Шарэнду-Панасюк верагодна рыхтуюць яшчэ адную крымінальную справу



На актывістку з Берасцейшчыны Паліну Шарэнду-Панасюк верагодна рыхтуюць яшчэ адную крымінальную палітычна матываваную справу.

Прычынай можа быць злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Гэта значыць, што тэрмін прыбыцця за кратамі верагодна павялічыцца яшчэ на год, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:

– Паліну ўжо судзілі адзін раз, калі яна была ў гомельскай калоніі. І тады яе тэрмін у два гады павялічылі да трох. Год ёй дадалі за тое, што ў яе нібыта знаходзілі усялякія парушэнні. З боку гэта выглядае як дадатковы ціск. І ёй тады дадалі адзін год.

Грамадскай дзяячцы з Берасця прад’явілі абвінавачванні адразу па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яна адбывае тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.

Беларускае Радыё Рацыя