На панядзелак аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты



Сіноптыкі папярэджваюць аб аранжавым узроўні небяспекі ў панядзелак. Заўтра, 14 жніўня, днём па поўдні Беларусі максімальная тэмпература паветра складзе +30…+31°С.

14 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі будзе згушчацца слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +11…+18°С, а максімальная днём – +23…+29°С. На поўдні краіны паветра прагрэецца да +30…+31°С.