На Піншчыне грамадзяне дапамаглі раённай адукацыйна-карэкцыйнай установе
Да дня святых Пятра і Паўла на Піншчыне грамадзяне адгукнуліся на прапанову дапамагчы раённай адукацыйна-карэкцыйнай установе, дзе займаюцца дзеці з асаблівасцямі развіцця. Валанцёры мясцовай дабрачыннай арганізацыі “Цэнтр сацыяльных рашэнняў” сабралі неабходныя сродкі, каб набыць камп’ютар для асаблівых вучняў.

“Таксама набылі адмысловыя падручнікі”, – адзначае кіраўнік арганізацыі Уладзімір Гарох:
– Набытыя дапаможнікі ў раённы карэкцыйны цэнтр для новых груп, якія адкрыліся на раёне, таму што дзетак у гэтым годзе стала больш на 8 чалавек. У іх проста па штаце 6 дзяцей на адну групу. Мы прыйшлі на дапамогу, адгукнуліся, каб задаволіць вось гэтыя патрэбы для дзяцей.
Суразмоўца дадае, што дзеці з асаблівасцямі развіцця імкнуцца да ведаў, да сацыялізацыі і ў гэтым перадусім павінна дапамагаць грамадства, як матэрыяльна, так і маральна.
Беларускае Радыё Рацыя