На Піншчыне знайшлі цела 73-х гадовага грыбніка
На Піншчыне знайшлі цела 73-х гадовага грыбніка, які згубіўся ў лесе яшчэ напрыканцы жніўня.

Ратавальнікі неаднаразова ладзілі пошукавыя аперацыі, але на загінулага наткнуліся выпадкова іншыя нарыхтоўшчыкі дзікаросаў. Таксама з пачатку кастрычніка пошукі яшчэ аднаго грыбніка-пенсіянера вядуцца ў Жыткавіцкім раёне Гомельшчыны.
Ратавальнік Аляксандр Чарвякоўскі гаворыць, што выхад у лес патрабуе падрыхтоўкі:
– Людзі, якія згубіліся, – як правіла людзі, якія збіраюцца ў лес спантанна, нікому не кажуць пра сваю мэту, куды яны пойдуць і калі плануюць вярнуцца. Яны аказваюцца зусім непадрыхтаванымі для таго, каб не згубіцца ў лесе. А каб там не згубіцца, трэба як мінімум правільна ў яго зайсці. Перад тым, як пайсці ў лес, трэба элементарна паведаміць сваім блізкім ці родным, сябрам пра тое, куды ты пайшоў, за чым і калі плануеш вярнуцца. Калі ты выйшаў з лесу, назбіраўшы грыбоў, то абавязкова павінен патэлефанаваць і паведаміць, што выйшаў і ўсё добра.
Суразмоўца дадае, што зараз кожны другі грыбнік, чые пошукі занялі больш сутак, маюць патрэбу ў шпіталізацыі, бо атрымоўваюць пераахаладжэнне. Асабліва небяспечна доўга знаходзіцца ў лесе ў дажджлівае надвор’е.
Беларускае Радыё Рацыя