На рынку ў Лепелі агонь пашкодзіў 11 гандлёвых павільёнаў
Буйны пажар адбыўся раніцай 14 жніўня на тэрыторыі рынку ІП „Мацеша” на вуліцы Чуйкова ў Лепелі.
Як паведаміла ў аўторак Віцебскае абласное ўпраўленне МНС, у 11 павільёнах пашкоджаны дах, унутраная абшыўка сцен, гандлёвае абсталяванне, маёмасць; у памяшканні кацельні 5 на 5 метраў знішчаны дах. Прычына пажару высвятляецца.
[Not a valid template]
Фота mchs.gov.by