На стачкамаўцаў „Нафтана” Брыцікаву і Кухаронка завялі крымінальныя справы
Супрацоўнікі АМАПу, меркавана 11 жніўня, у вёсцы каля Наваполацку затрымалі былую старшыню незалежнага прафсаюзу ААТ „Нафтан” і актывістку Вольгу Брыцікаву і стачкамаўца „Нафтана” Аляксандра Кухаронка.

Кухаронак — адзін з самых першых, хто ў 2020 годзе абвясціў стачку на прадпрыемстве. Затрыманая таксама і жонка Аляксандра. Яны маюць непаўнагадовых дзяцей.
Крыніца: t.me/viasna96