На вайне ва Украіне загінуў заснавальнік “Белага легіёну” Міраслаў Лазоўскі



На вайне ва Украіне загінуў заснавальнік “Белага легіёну” Міраслаў Лазоўскі. Яму было 49 гадоў. Мужчына разам з 4 іншымі байцамі Палка Каліноўскага загінуў у баі пад Бахмутам.

“Белы легіён” — ваенізаваная патрыятычная арганізацыя, мэтай якой была дапрызыўная падрыхтоўка моладзі. Сябры “Белага легіёну” былі актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў і шэсцяў у другой палове 90-х, аднак арганізацыя спыніла сваё існаваньне на пачатку 2000-х.

Беларускае Радыё Рацыя