На волю выйшаў Ілля Міронаў



Пасля 10 сутак выйшаў на волю Ілля Міронаў. Гомельскі актывіст у сярэдзіне траўня пайшоў на прафілактычную гутарку ў РАУС і чарговы раз трапіў пад арышт.

Міронава затрымлівалі і ў верасні 2021 года, яго асудзілі на 1,5 года калоніі за „дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь”. Палітвязень выйшаў на волю увосень 2022-га.

Пасля гэтага актывіста некалькі разоў арыштоўвалі па адміністрацыйных справах. Ён пісаў скаргі ў розныя ўстановы на прапагандыстаў, у тым ліку і на Рыгора Азаронка.

Беларускае Радыё Рацыя