На волю выйшаў палітвязень Дзяніс Гуцін



Дзяніс Гуцін – бацька трох дзяцей, асуджаны да 2,5 гадоў калоніі па справе тэлеграм-чата і канала «Кіроўцы 97». Дзяніс быў затрыманы 22 верасня 2020 года ў Менску.

Дзяніс Гуцін адбываў тэрмін у бабрускай калоніі № 2. Па інфармацыі dissidentby, палітвязень выйшаў на волю.