На волю выйшаў палітвязень Іван Ракіць
На Берасцейшчыне чарговае вызваленне палітвязня ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання. Гэтым разам на волю выйшаў жыхар Берасця Іван Ракіць.

Палітвязню Івану Ракіць было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак.
Справа цікавая тым, што берасцеец нібы ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве, дзе аказаў супраціў міліцыянту. Пацярпелы – падпалкоўнік міліцыі Дзягель. Па версіі следства, менавіта яго Іван Ракіць ударыў кулаком у сківіцу, што прывяло да „лёгкіх цялесных пашкоджанняў”.
Прысуд – два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэрмін пакарання быў адбыты цалкам.
Беларускае Радыё Рацыя