На волю выйшаў палітвязень Кірыл Суслін



На волю выйшаў палітвязень Кірыл Суслінпаведамляюць праваабаронцы. Гарадзенец быў за кратамі з верасня 2021 года, ён цалкам адбыў тэрмін.

Сусліна затрымалі за каментары па „справе Зельцэра”, а прызналі вінаватым у „арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх”. У лютым сёлета мужчыну асудзілі на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Вядома, што Кірылу Сусліну прапаноўвалі напісаць прашэнне пра памілаванне, але ён адмовіўся, бо не лічыць сябе вінаватым.

Свой тэрмін Суслін адбываў у шклоўскай ПК № 17.