На волю выйшаў палітвязень Максім Пыцель
На волю выйшаў яшчэ адзін палітвязень з Берасцейшчыны Максім Пыцель. Агульная колькасць асобаў з Берасцейскай вобласці, што знаходзіцца за кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах па-ранейшаму застаецца на ўзроўні каля 270 чалавек.

Палітвязень Максім Пыцель быў затрыманы па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў у снежні 2020 года. Падставай стала справа пра блакаванне чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Берасці.
Максіму Пыцелю выставілі ў якасці абвінавачвання такія эпізоды як вывешванне манекена (лялькі-пудзіла) з надпісамі „АМАП” і размяшчэнне на праезнай частцы дарогі і падпал трох аўтамабільных колаў. Суддзя Аляксандр Семянчук прысудзіў палітвязню 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пакаранне мужчына адбыў цалкам у папраўчай калоніі №3. Зараз знаходзіцца на волі.
Беларускае Радыё Рацыя