На волю выйшаў палітзняволены Аляксандр Захарэвіч
На волю выйшаў палітзняволены Аляксандр Захарэвіч. Яго пасадзілі за тое, што наступіў на нагу ДАІшніка. Аляксандр Захарэвіч цалкам адбыў пакаранне і 27 жніўня вызваліўся са шклоўскай папраўчай калоніі №17.
Аляксандр Захарэвіч быў затрыманы 1 лістапада 2020 года падчас мірнай акцыі пратэсту і спачатку асуджаны на 9 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля іх адбыцця, быў перазатрыманы і абвінавачаны паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса “Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органа ўнутраных спраў” за тое, што наступіў на нагу супрацоўніка ДАІ, калі ўцякаў ад супрацоўнікаў міліцыі. Сваёй віны ў судзе ён не прызнаў, але быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі.