На волю выйшаў супрацоўнік „Нафтана”, які 16 дзён трымаў галадоўку
Пасля 45 сутак арышту на волю выйшаў супрацоўнік „Нафтана” Барыс Жахоўскі, паведамляюць праваабаронцы.

За кратамі ён 16 дзён трымаў галадоўку.
Жахоўскага затрымалі 14 траўня і пазней прысудзілі агулам 30 сутак арышту за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, а таксама 15 сутак за „несанкцыянаванае пікетаванне”.
Беларускае Радыё Рацыя