На Зэльвеншчыне і Ваўкавышчыне зменшылася нараджальнасць
На Зэльвеншчыне за студзень-верасень бягучага года памерлі 264 чалавекі, а летась не стала 296 зэльвенцаў.

А вось нарадзілася сёлета за 9 месяцаў толькі 94 немаўляці, а летась за адпаведны перыяд – 112 немаўлят. Адсюль вынікае, што сёлета на Зэльвеншчыне за студзень-верасень жыхароў зменшылася на 170 чалавек. Зэльвенскі раён страціў цэлую вялікую вёску.
Памірае больш, чым нараджаецца і ў суседнім Ваўкавыскім раёне. Асабліва зменшылася нараджальнасць. Калі за 9 месяцаў 2016 года на Ваўкавышчыне нарадзілася 1983 немаляці, а летась – 1777, то сёлета яшчэ меней – 1627.
Беларускае Радыё Рацыя