Набажэнствы на свята Божага Нараджэння ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе



У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на святы Божага Нараджэння і Новы год адбудуцца святочныя набажэнствы з прамой трансляцыяй на на канале санктуарыя ў YouTube.

Расклад Калядных і навагодніх набажэнстваў у Нацыянальным санктуарыі наступны:

  • 24 снежня, субота
    • 22.00 – святая Імша Пастэрка
  • 25 снежня, нядзеля
    • 12.00 – урачыстая святая Імша
    • пасля Імшы – святочны канцэрт і калядны кірмаш (будслаўскі Дом культуры).
  • 31 снежня, субота
    • 23.00 – святая Імша на заканчэннне 2022 года
    • пасля Імшы – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 1 студзеня 2023 года
    • 0.00 – благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам
    • 12.00 – святая Імша ва ўрачыстасць Багародзіцы Марыі

Пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у супольнай малітве ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе або духоўна далучыцца з дапамогай трансляцыі на канале санктуарыя ў YouTube.

catholic.by