Надзея Белахвосцік: Прапаганда ў Беларусі паўтарае шлях, які прывёў да генацыду ў Руандзе



Галоўныя пагрозы ад прапаганды рэжыму Беларусі для беларускага грамадства абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-сустрэчы „Трэнды прапаганды 2020-2022. Падводзім вынікі з Media IQ”.

Кажа галоўны рэдактар праекта MediaIQ Надзея Белахвосцік:

Нашыя незалежныя сацыёлагі паказваюць, што ў апошні час недзе каля 40% дасягаюць аўдыторыі дзяржаўныя медыі. Яны працуюць на раскол беларускага грамадства, што вельмі небяспечна, на раздзяленне свае і чужыя, нашы вашы. Культывуюць нянавісць да праціўніка, гэта разбуральна дзейнічае нават на прыхільнікаў рэжыму. Прывяду прыклад радыё „тысячы халмоў”, якое было прызнана вінаватым у генацыдзе народу тутсі. Такіх супадзенняў ні адно.

Па словах Надзеі Белахвосцік, лукашэнкаўская прапаганда ўжывае тое ж параўнанне ідэалагічных праціўнікаў з прусакамі, якое выкарыстоўвала радыё ў Руандзе ў 1994 годзе перад пачаткам генацыду. Пры гэтым вынікі даследавання медыяпрасторы паказалі, што афіцыйны Менск страціў інфармацыйны суверэнітэт і агучвае з большага пазіцыі Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя