Надзвычайнае здаранне ў гандлёвым цэнтры ў Менску (абноўлена)
Пяцёра дзяцей пацярпелі ў цісканіне ў кабіне ліфта ў менскім гандлёвым цэнтры Dana Mall, пра гэта певедамілі ў СК. „Па медычную дапамогу звярнуліся пяцёра малалетніх дзяцей. Сур’ёзных траўм у выніку цісканіны атрымана не было. Жыццю і здароўю дзяцей нічога не пагражае„, — заявілі ў СК.
* * *
У гандлёвым цэнтры «Дана Мол» падчас сустрэчы з 12-гадовай блогеркай Міланай Хаметавай ліфт упаў з вышыні другога паверха. Гэтак інфармацыю падае Зеркало.

Чытачы выдання распавялі, што ў адным з ліфтаў абарваліся тросы. Адразу спыніліся эскалатары, узнікла цісканіна.
Афіцыйныя ведамствы трактуюць здарэнне інакш. Факт таго, што ліфт упаў, абвяргаюць. Паведамляецца, што з-за перагрузу кабіны адбылося яе экстранае спыненне. Туды ўбілася больш за 20 чалавек.
Як паведамілі ў Мінздароўя, на месцы працуюць адна рэанімацыйная і чатыры лінейныя брыгады.
Беларускае Радыё Рацыя