«Наша пакаленне» марыць пра ўніверсітэты залатога веку
Таццяна Зялко – кіраўнік грамадскай арганізацыі беларускіх пенсіянераў «Наша пакаленне» марыць пра ўніверсітэты залатога веку для пенсіянераў Беларусі.

Зараз у неспрыяльны для гэтага час актывістка набіраецца міжнароднага вопыту ў гэтым накірунку, кажа Таццяна Зялко:
– Гэта пляцоўка для зносін, адукацыі, для людзей, дзе яны могуць сустрэцца, паразмаўляць, штосьці зрабіць разам, можа, камусьці дапамагчы. Галоўнае, што ты патрэбны людзям, і ты можаш з імі мець зносіны. Мне хацелася зрабіць для людзей так, каб чалавек быў пастаянна камусьці патрэбны, каб ён быў уцягнуты ў грамадскае жыццё. Мне хочацца, каб нашы людзі, пенсіянеры, адчувалі сябе людзьмі.
Паводле Таццяны Зялко, у 20-м годзе такі ўніверсітэт пачынаў працаваць у Гародні, група была ў Менску, але ўлада ўсё гэта разграміла.
Заходнія пенсіянеры не пакінутыя па-за ўвагай улады. Паважлівыя адносіны да пажылых і лагодныя адносіны да дзяцей заўсёды вызначаюць будучыню дзяржавы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя