Настаўніка гісторыі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе прысудзілі да «хатняй хіміі»
У судзе Кастрычніцкага раёна Менска вынесены прысуд жыхару Моталя Сяргею Козелу, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка.

Вядома, што да затрымання Сяргей працаваў настаўнікам гісторыі ў менскай школе № 30. Мужчына скончыў гістфак БДУ і яшчэ са школьных гадоў вельмі захапляецца вывучэннем гісторыі.
У выніку суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады («хатняя хімія»).
Вясна