Наталля Пінчук: “Беларусь спрабуюць знішчыць і растаптаць”

“Беларусь спрабуюць знішчыць і растаптаць”, — жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук адкрыла прамовай прэстыжны фестываль у Нямеччыне.
“Сёння ад імя Беларусі спрабуе выступаць прарасейскі дыктатар Лукашэнка, які безальтэрнатыўна пануе ўжо 29 гадоў. Гэта ён дае згоду на расейскую ядзерную зброю ў Беларусі і гэта ён фармальна запрашае расейскіх вайскоўцаў. Ён нясе адказнасць за тое, што з беларускай тэрыторыі ляцелі расейскія бамбавікі і ракеты, якія знішчалі мірныя ўкраінскія гарады.
Але ёсць іншая Беларусь — свабодная, адкрытая, якая робіць еўрапейскі выбар. Той народ, які здзівіў свет у 2020 годзе, калі мільёны беларусаў прынялі ўдзел у мірных пратэстах супраць нахабна сфальсіфікаваных выбараў. Сёння гэтую свабодную Беларусь спрабуюць знішчыць і растаптаць”, – сказала Наталля Пінчук.