Навапалачаніна Андрэя Галавырына асудзілі пяты раз запар



Наваполацкага актывіста Андрэя Галавырына асудзілі пяты раз запар. Ён правядзе ў няволі мінімум 75 сутак.

Як паведамляе Праваабарончы Цэнтр “Вясна”, 15 жніўня пасля 60 сутак за кратамі на волю не выйшаў наваполацкі актывіст Андрэй Галавырын — на яго склалі новы пратакол. Сёння, 16 жніўня, над ім адбыўся чарговы суд. Суддзя Зінаіда Балаболава пакарала яго 15-сутачным арыштам.

Нагадаем, Андрэя затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў Наваполацкі ЦІП. Пасля гэтага над ім прайшлі чатыры суды за падпіску і рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў (арт. 19.11 КаАП), і кожны раз суддзя Балаболава арыштоўвала актывіста на 15 сутак.

Агулам Андрэя будуць утрымліваць за кратамі мінімум 75 сутак. Яшчэ падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз.