Навапалачанка, якая правяла антываенную акцыю, дагэтуль не выйшла на волю



Ужо тыдзень за кратамі застаецца жыхарка Наваполацка Ганна Тукава, якую затрымалі за антываенную лінейку, зладжаную падчас лінейкі ў гімназіі №1. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы „Вясны”. 8 верасня яе судзілі другі раз — паводле арт. 19.11 КаАП за падпіску ў сацсетцы „Вконтакте” на два „экстрэмісцкія” каналы. Суддзя Зінаіда Балаболава прысудзіла ёй 960 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў).  Паведамляецца, што на Тукаву склалі яшчэ адзін пратакол за „экстрэмізм” і зноў пакінулі за кратамі. 

Пры тым, што ў жанчыны ёсць непаўналетняе дзіця, а закон забараняе ўжываць адміністрацыйны арышт ў такім выпадку. Такіх жанчын нават не могуць затрымліваць больш чым на тры гадзіны. Аднак Тукаву трымаюць за кратамі ўжо тыдзень насуперак закону. 1 верасня Тукава выйшла падчас лінейкі, калі адбываўся выступ людзей у вайсковай форме. Яе затрымала міліцыя. Сыходзіла яна пад апладысменты прысутных. Жанчыну пасля затрымання асудзілі ўжо двойчы.