Назар Мухачоў: Спадзяюся, што беларускі народ не настолькі адураны прапагандай
Украінцы спадзяюцца, што беларусы не стануць дапамагаць Пуціну ў вайне супраць суседзяў. Яны лічаць беларусаў сапраўднымі братамі, з якімі не хацелася б ваяваць.

„І ёсць недзея, што беларускі народ не будзе паддавацца расейскай прапагандзе і стане прымаць рашэнні самастойна,” — пра гэта распавёў рэдактар газеты „Сурма” Назар Мухачоў:
– Я спадзяюся, што беларускі народ не настолькі адураны прапагандай, не настолькі замбаваны. І калі будуць нейкія намаганні з боку Паціна, або з боку Лукашэнкі, то яны не будуць браць удзел у вайне. Бо ў выпадку Беларусі, гэта была б братняя вайна, таму што ў нас з беларусамі добрыя адносіны. Я спадзяюся на сумленне і розум беларускага народу, які не будзе дапамагаць Пуціну.
10 кастрычніка адбылося чарговае абвастрэнне ваеннага канфлікту на тэрыторыі Украіны. З расейскага боку прыляцелі дзясяткі ракет, большая частка якіх была збітая супрацьракетнай паветранай абаронай. Але надалей пашкоджаная інфраструктура, у некаторых гарадах часова адсутнічала электрычнасць.
Беларускае Радыё Рацыя