Незалежнага назіральніка з Гародні асудзілі да двух гадоў калоніі



Праваабаронцам стала вядома, што 8 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі інжынера Андрэя Навасельчана.

Вядома, што ён таксама быў незалежным назіральнікам на выбарах-2020. Яго прызналі вінаватым адразу паводле трох артыкулаў:

– абраза прадстаўніка ўлады

– абраза Лукашэнкі

– арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Справу разглядзеў суддзя Уладзімір Пазняк.

Таксама вядома, што Навасельчан мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды і дзяржпошліну, аднак іх сума невядомая.