Новая крымінальная справа на Зміцера Абрамука



На былога палітзняволенага Зміцера Абрамука, які цалкам адбыў свой тэрмін і з’ехаў з Беларусі завялі новую крымінальную справу.

Справа, як паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”,  заведзена па ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 

Пра гэту новую справу распавядае Зміцер Абрамук:

Як я разумею, бо я не кантактую з роднымі. Там знаёмыя тэлефанавалі, што нібыта прыходзілі да маці з вобшукам, завялі крымінальную справу па 361-4 ці. Нібыта з маіх слоў у групу „Дзікае паляванне” скінулі супрацоўнікаў „хіміі”. Двое з іх напісалі на мяне заявы.

На яго думку, справа можа быць звязаная з яго знаходжаннем на віцебскай „хіміі”:

– Яны ўсё прасілі мяне прызнаць віну. Пасля мне сказалі, што пасадзяць у калонію. Паехаў у калонію, але віну не прызнаў. Таму думаю, што яны і завялі на мяне гэту крымінальную справу, каб адпомсціць. Я не ведаю, што ў іх галовах.

Падчас зняволення ў Беларусі Зміцер Абрамук адбыў 130 сутак у штрафных ізалятарах і чатыры з паловай месяцы ў памяшканні камернага тыпу. Пасля вызвалення ён пакінуў Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя